Разам з пандай

20 чэрвеня рабяты з ДУА “Сярэдняя школа № 14” зноў наведалі дзіцячую бібліятэку ім. Л. М. Талстога фiлiял № 1.

Разам з пандай, сказаўшы чароўныя словы, дзеці перамясціліся ў Кітай, пазнаёміліся з яго традыцыямі і культурай, даведаліся пра рэчы, якія шмат стагоддзяў таму былі вынайдзены ў гэтай краіне.

Іх уразіла Вялікая Кітайская сцяна, яе працягласць і легенда аб тым, як кітайцы даведаліся, дзе трэба ўзводзіць сцяну.

Панда распавяла дзецям пра Пекінскі заапарк, пра тое, што яе субраты любяць бамбук, а нараджаюцца панды памерам з плітку шакаладу. Пасля прагляду відэароліка пра жыццё панд у заапарку і выканання музычнай фізкультхвілінкі дзеці адправіліся ў чытальную залу, дзе адбыўся творчы майстар-клас па вырабу рухомай цацкі “Дракон”.

Менавіта гэта істота з’яўляецца ў Кітаі сімвалам сілы і мудрасці.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий