Святло чароўнага ліхтарыка
29 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 прайшоў паэтычны ланцужок “Святло чароўнага ліхтарыка”.
Паэтычны ланцужок прайшоў у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова”. На ім прысутнічалі дзеці з ДУДА “Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” “Зодиак”.
У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з новымі, яркімі, прыгожымі кнігамі сучасных беларускіх дзіцячых паэтаў з тэматычнай кніжнай выставы “Гартайце, чытайце – свет пазнавайце”.
Затым хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем дапаўнялі радкі любімых вершаў і разгадалі крыжаванку-рыфмаванку “Вясёлка”.
Весела прайшлі гульні і конкурсы: “Дзе жывуць скорагаворкі?”, “Выбег зайчык пагуляць…”, “Азбука-дабаўлянка”, “Колеры вясёлкі”, “Незвычайныя дзівосы”, “Залаты клубочак” і “Вясёлыя старонкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі лічылкі, прамаўлялі скорагаворкі, адгадвалі “схаваныя” загадкі, гулялі ў літары і словы, чыталі цікавыя вершы.
Дзеці былі зацікаўлены беларускімі дзіцячымі кнігамі, зрабілі шмат адкрыццяў, даведаліся, якая прыгожая і мілагучная родная мова. Вясёлыя вершы, загадкі, пацешкі, небыліцы, скорагаворкі, лічылкі прынеслі ім добры настрой і зарад станоўчых эмоцый.
Адказная : Ляўшыцкая І. П.