Беларусь – ты багацце маё і любоў

1 ліпеня у дзіцячай бібліятэцы ім. Л. М. Талстога – фiлiял № 1 прайшла пазнавальна-творчая гадзіна “Беларусь – ты багацце маё і любоў”.

Пазнавальна-творчая гадзіна прайшла для рабят, якія наведваюць летні лагер ДУА “Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 ім. Ф. Скарыны”.  Бібліятэкар чытальнай залы Сідарэнка Людміла Уладзіміраўна прапанавала рабятам віктарыну “Я – беларус, і тым ганарусь“.

Падчас яе дзеці адказвалі на пытанні у катэгорыях “Прырода Беларусі”, “Гісторыя маёй радзімы”, “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” і “Сучасная Беларусь”.  Калі пытанні выклікалі цяжкасці, бібліятэкар давала падрабязны адказ сама.

Так, бібліятэкар распавяла аб лёсе полацкіх падпольшчыкаў Ліліі Касцецкай і Таццяне Марыненка, мужнасці Аляксандра Мамкіна. Таксама дзеці даведаліся аб фестывалях, якія ладзяцца на Беларусі – “Славянскім базары”, “Званах Сафіі”, кінафестывалі “Лістапад”.

У другой часцы занятка дзяцей чакаў творчы майстар-класс “Сімвал роднага краю – васілёк сінявокі”. Пад кіраўніцтвам Карэлінай Людмілы Уладзіміраўны яны зрабілі з папяровых дэталей прыгожую кветку – валошку, васілек, вершы аб якіх пісалі А. Зэкаў, Ядвігін Ш., В. Жуковіч, В. Лукша.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий