Кветкі – сонцавы дзеткі
2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ім. Л. М. Талстога – фiлiял № 1 прымалі ўдзел у паэтычным open-air “Стихи над городом”.
Маленькім гасцям пляцоўкі яны прапаноўвалі паўдзельнічаць у гульні “Кветкі – сонцавы дзеткі”, падчас якой дзеці успаміналі назвы кветак па-беларуску, суадносілі фотаздымак кветкі з яе назвай на рускай і беларускай мовах, адгадвалі загадкі.
Акрамя гэтага, прысеўшы за столік, кожны мог паўдзельчаць у майстар-класе “Сімвал роднага краю – васілёк сінявокі”.
За 5-10 хвілін у рабят атрымліваўся прыгожы васілек, зроблены з папяровых загатовак