Дзiвосны куфэрак
16 жніўня ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 праведзен дзiвосны куфэрак “Счастье, солнце, дружба – вот что детям нужно!”.
Куфэрак, прысвечаны Міжнароднаму Дню Дружбы праведзен у рамках індывідуальнага творчага плана “Встреча с праздником!”.
Госці мерапрыемства — выхаванцы прышкольнага летняга лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята. Школьнікі даведаліся, што людзі многіх краін у гэты дзень, 30 лiпеня, віншуюць сваіх сяброў цеплымі словамі і падарункамі. Дзень Дружбы першы раз святкавалі ў 2011 годзе і з таго часу ўсе больш і больш людзей ў розных краінах свету ў гэты дзень сустракаюцца са сваімі сябрамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі былі згодны с зацвярджэннем, што сапраўдныя сябры неабходны кожнаму чалавеку. Згадзіліся яны і з тым, што ў сяброўства ёсць і сваі правілы, і калі іх не выконваць, застанешся адзін. Вельмі зацікавілі іх гульні “Острова Дружбы”, “Помоги найти моего друга”, “Да-нет”, “Подскажи словечко”. Вялікі эмацыянальны водгук выклікала мультымедыйная прэзентацыя “Необычные друзья”. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, з захапленнем рухаліся ў час правядзення танца “Я с тобой дружу!”.
Многа літаратурных твораў, фільмаў, мультфільмаў прысвечаны тэме сяброўства. І напрыканцы мерапрыемства госці праглядзелі ўрыўкі з фільмаў “Восточный ветер”, “Гарри Поттер и узник Азкабана”, “Охотники на драконов”,“Кумба”, мультсерыяла “Тиг и Лео”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. Адказная: Трафімава М. А.