Дзень ведаў
1 верасня бібліятэка імя Янкі Купалы – фiлiял № 3 расчыніла дзверы для сваіх юных чытачоў.
Дзень ведаў — першы дзень восені – дзіўнае і цудоўнае свята! Гэты дзень адкрывае навучальны год, прыносіць шмат адкрыццяў і новых ведаў!
Па просьбе настаўніцы Говаравай Вольгі Ігнацьеўны быў праведзены відаурок “Полацк – лепшы горад зямлі”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”, 6 “А” класа.
2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. За сваю шматвяковую гісторыю наш горад не раз гарэў і разбураўся, але зноў і зноў адраджаўся, уставаў абноўленым, славіўся сваімі майстрамі, ваярамі і паэтамі, быў светачам для новых пакаленняў, якія неслі ў сваім сэрцы любоў да роднага краю.
З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі вядучая паказала найпрыгажэйшыя месцы Полацкай зямлі. Школьнікі ўзгадвалі людзей, якія праславілі наш горад, такіх як Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі.
Таксама для вучняў былі праведзены конкурсы “Город – музей”, “Пазлы” на веданне выдатных мясцін горада Полацка. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды. А самыя актыўныя удзельнікі Бугай Яна і Егупёнак Карына былі заахвочаны памятнымі прызамі.
Прагледзеўшы відэакліп “Полацк – 862”, школьнікі зрабілі выснову, што наш горад і сапраўды самы лепшы.
Адказная: Татарчук Н. В.