Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга

16 верасня вучні ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”, 1 “Г” класа здзейснілі сваё першае займальнае падарожжа ў свет кніг.

Для маленькіх чытачоў у бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга” была праведзена экскурсія “Добро пожаловать, или в библиотеку вход разрешён”.

Работнікі бібліятэкі пастараліся зрабіць сустрэчу дзяцей з кнігамі радаснай падзеяй. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся што такое “абанемент”, “чытальная зала”. Школьнікам распавялі аб правільным абыходжанні з кнігай. Але нашы госці не толькі разглядалі кнігі і часопісы, для маленькіх чытачоў была праведена літаратурная віктарына “Угадай КТО”, у ходзе якой удзельнікі адгадвалі загадкі, пазнавалі казачных герояў.

Першае наведванне бібліятэкі было цікавым і пазнавальным. Будзем спадзявацца, што школьнікі стануць сталымі чытачамі нашай бібліятэкі. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий