Сонца на старонках

22 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 прайшоў агляд-падарожжа “Сонца на старонках”.

Агляд-падарожжа прайшоў у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка. На ім прысутнічалі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала вучням пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Максіма Танка, пазнаёміла з яго выдатнымі кнігамі.

Паэзія Максіма Танка разнастайная. Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю яго творчасць, Радзіма ў розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах, праца, мары народа, беларуская мова, маляўнічая прырода. Асаблівае месца ў творчасці паэта займае возера Нарач і яго ваколіцы.

У час займальнага падарожжа “Ёсць такая зямля” хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся  з прыродай Беларусі, яе запаветнымі мясцінамі, раслінным і жывёльным светам, даведаліся шмат новага, таямнічага і незвычайнага.

Затым вучні прынялі актыўны  ўдзел у гульнях і конкурсах: “Радзіма”, “Вясёлка”, “Родная мова”, “Моўная скарбонка”  па творах Максіма Танка. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспяхова выканалі заданні, праявілі фантазію, кемлівасць і ўважлівасць.

З вялікім задальненнем вучні чыталі вершы Максіма Танка: “Мой родны кут”, “Я гэта люблю падарожжа”, “Беларусь” і іншыя.

Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава “Непаўторная творчасць паэта”. Кнігі Максіма Танка вучаць спагадзе, сяброўству, справядлівасці, узаемадапамозе, дапамагаюць пазнаць свет дабрыні і прыгажосці.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий