Я, энергія і навакольнае асяроддзе
10 верасня ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 адбылася гутарка “Я, энергія і навакольнае асяроддзе”.
На сустрэчы прысутнічалі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
Бібліятэкар яшчэ раз нагадала школьнікам аб неабходнасці беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў. Школьнікі ў гульнёвай форме ўзгадалі, што самыя простыя меры энергазберажэння даступны кожнаму і могуць быць ужыты ў побыце фактычна паўсюдна.
Адказная: Рудакова Н. М.