Будзем з кнігай сябраваць
13 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – фiлiял № 3 было праведзена літаратурнае Свята “Будзем з кнігай сябраваць”.
У межах Свята вучні 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полоцка” былі пасвечаны ў Чытачы.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам Падарожжа ў Краіну.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Востраў”, “Так-не”, “У краіне кнігі”, “Казачны герой”. Вучні адгадвалі загадкі і ўважліва слухалі Правілы абыходжання з кнігай.
Вельмі ўзрадавала маленькіх чытачоў тое, што многія кнігі экранізаваны. Дзеці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з мультыплікацыйных фільмаў: “Таямніцы трэцяй планеты”, “Урфін Джюс і яго драўляныя салдаты”; фільмаў: “Аладдзін”, “Конёк-Горбунок”, “Леў, вядзьмарка і чароўная шафа”.
У канцы мерапрыемства вучні прамовілі ўрачыстае абяцанне Чытача і атрымалі ў падарунак памятныя закладкі для кніг.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. Адказная: Трафімава М. А.