Чароўная восень
12 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы імя Л. М. Талстога фiлiял № 1 прайшла літаратурна-пазнавальная гульня “Чароўная восень”.
Яе ўдзельнікамі сталі вучні 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 14”.
У пачатку гульні бібліятэкар нагадала вучням прыкметы восені, усе разам успомнілі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра залатую пару года, а таксама паглядзелі відэаролік на верш П. Броўкі “Надыход восені”. Па правілах гульні вучні падзяліліся на дзве каманды “Мір” і “Свет”. Гульня складалася з наступных этапаў:
- “Гавары на роднай мове правільна”;
- “Старажытная мова сучаснай аснова”;
- “Цяжкасці перакладу”;
- “Добрыя словы пра родную мову”;
- “Загадкавы”;
- “Пішы па-беларуску”;
- “Фантазійны”.
У ходзе гульні вучні дэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў (Коласа, Купалы, Дзеружынскага), якія падрыхтавалі спецыяльна да мерапрыемства. Набраўшы 34 балы перамагла каманда “Свет”, у каманды “Мір” – 24 балы. Кожны удзельнік гульні атрымаў у падарунак кніжную закладку з выявай Я. Коласа і інфармацыяй аб бібліятэцы.
Мерапрыемства было вясёлым, яркім і займальным. Вучні атрымалі шмат станоўчых эмоцый.