Чароўная восень

20 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы імя Л. М. Талстога – фiлiял № 1 прайшла літаратурна-пазнавальная гульня “Чароўная восень”.

Яе ўдзельнікамі сталі вучні 3 класа ДУА “Сярэдняя школа № 14”.

У пачатку гульні бібліятэкар нагадала вучням прыкметы восені, усе разам успомнілі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра залатую пару года, а таксама паглядзелі відэаролік на верш П. Броўкі “Надыход восені”. Па правілах гульні вучні падзяліліся на дзве каманды “Мір” і “Свет”. Гульня складалася з наступных этапаў:


“Гавары на роднай мове правільна”;
“Старажытная мова сучаснай аснова”;
“Цяжкасці перакладу”;
“Добрыя словы пра родную мову”;
“Загадкавы”;
“Пішы па-беларуску”;
“Фантазійны”.

Набраўшы 23 балы перамагла каманда “Свет”, у каманды “Мір” – 22 балы. Кожны удзельнік гульні атрымаў у падарунак кніжную закладку з выявай Я. Коласа і інфармацыяй аб бібліятэцы.
Мерапрыемства было вясёлым, яркім і займальным. Вучні атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий