Бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок
1 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. Талстога – фiлiял № 1 прайшоў бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок “Книга, где тебя найти?”.
Бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок прайшоў для рабят з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 10 ім. В. М. Азіна”.
Бібліятэкар пазнаёміла рабят з расстаноўкай кніжнага фонду на абанеменце і распавяла, чым адрозніваецца мастацкая кніга ад навукова-папулярнай. Дзеці таксама даведаліся, як выбраць кнігу, выкарыстоўваючы змест і анатацыю.
Далей дзеці спрабавалі самі па заданню бібліятэкара знаходзіць пэўныя кнігі. Скончыўся занятак праглядам мультфільма “Как играть в книгу” з серыі “Приключения реактивного поросенка”.