Экалогія ад а да я

4 лістапада ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 была праведзена медыаазбука “Экалогія ад а да я”.

Медыаазбука была праведзена для выхаванцаў школьнага лагера “Сярэдняй школы № 6 г. Полацка”.

Школьнікам былі прапанаваны загадкі і пытанні на экаагічную тэматыку, падказкай ім служыла літара алфавіту. Пасля таго, як дзеці адказвалі на асноўнае пытанне, яны атрымівалі дадатковыя заданні, звязаныя з адгаткай.

Дзеці выконвалі разнастайныя практыкаваніі: разгадвалі загадкі, рэбусы, філворды, адказваі на тэматычныя пытанні. Таксама школьнікі праглядалі невялічкія тэматычныя мультфільмы (“Як утвараецца туман”, “Хопчык і Зямля”).

Акрамя таго на мерапрыемстве была нададзена ўвага фізічнаму стану вучняў: у сярэдзіне мерапрыемства бібліятэкар правяла для дзяцей фізкультхвіліннку.

Адказная: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий