Гульня-фантазія

4 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 была праведзена гульня-фантазія “Сказочные приключения начинаются”.

Гульня-фантазія была праведзена для вучняў са школьнага лагера “Базавая школа № 3 г. Полацка”.

Казкі падабаюцца ўсім дзецям. Чараўніцтва і прыгоды захапляюць. Разам з бібліятэкарам хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў казачнае падарожжа па турам віктарыны: “Дальше, дальше…”, “Исправь ошибки”, “Угадай кто?”, “Договори словечко”. Трэба было адказаць на выкручастыя пытанні, па ўрыўку з кнігі пазнаць літаратурнага або казачнага героя, адгадаць сапраўдную назву казкі і г. д.

Асаблівую цікавасць выклікала музычная віктарына “Угадай КТО?”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі  павінны былі па голасу вызначыць, якому казачнаму персанажу ён належыць.

Нашы юныя госці паспяхова прадэманстравалі ўсе свае веды па прачытаных кнігах! Такія мерапрыемствы не толькі дораць радасць, але і абуджаюць цікавасць да чытання.

Напрыканцы сустрэчы вучні з задавальненнем праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Колобок”, зняты па рускай народнай казкі з аднайменнай назвай. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий