Творчая тэрапія

11 лістапада супрацоўнік бібліятэкі імя Янкі Купалы — філіял № 3 пабывала ў гасцях у ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна”.

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя была праведзена творчая тэрапія “Развлекаемся, играем и читать не забываем!”.

Для асаблівых дзетак навакольны свет адкрываецца менавіта праз кнігу. Чытанне ўслых дае зарад станоўчых эмоцый і новыя уражанні.

Хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі прыгожыя дзіцячыя кнігі, адказвалі на пытанні. На гэты раз бібліятэкар прынесла выхаванцам карэкцыйнага цэнтра кнігі пра горад Полацк. Шмат прыгожых гарадоў, але для нас самы любімы і прыгожы наш горад.

Бібліятэкар прапанавала дзецям зрабіць сумесную аплікацыю, прысвечаную нашаму гораду. З дапамогай вядучай усе разам рабілі свае нарыхтоўкі, а потым думалі як прыгожа і правільна размясціць іх на агульнай карціне.

Сумесная творчая дзейнасць не толькі яднае, але і ўзбагачае эмоцыі, дае магчымасць разважаць і фантазіяваць. Было вельмі цікава!

У выніку атрымаўся выдатны падарунак нашаму роднаму гораду!

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий