Зазірнуць у свет прыроды

10 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіял № 3 быў праведзены відэаўрок “Зазірнуць у свет прыроды”.

Відэаўрок быў праведзены па просьбе настаўніцы Кавальчук Наталлі Герольдаўны для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Калі чалавек любіць і ведае прыроду, ён ніколі не нашкодзіць ёй, а прымножыць яе багацце. Таму даведацца і палюбіць прыроду дапамогуць творы такіх пісьменнікаў, як Эрнэст Сетан-Томпсан і Рэд’ярд Кіплінг. Пісьменнікі-натуралісты заражаюць любоўю да жывёл сваіх чытачоў. З дапамогай электроннай прэзентацыі вядучая пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-анімалістаў.

Падчас мерапрыемства дзеці чыталі ўрыўкі з твораў “Рваное ушко”, “Медвежонок Джонни”, “Домино”. Школьнікам была прапанавана гульня-віктарына “Сказочные джунгли” па кнізе “Маугли”.

Таксама ў ходзе размовы вядучая нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам што такое экалогія, як трэба паводзіць сябе на прыродзе, каб не нашкодзіць ёй, а значыць не нашкодзіць сабе.

У другой частцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прагледзелі мультыплікацыйны фільм “Чинк”, зняты па аднаіменнаму твору Эрнэста Сетана-Томпсана. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий