Каляндар вынаходак

2 лютага бібліятэку імя Я. Купалы – філіял № 3 наведалі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Увазе юных чытачоў быў прадстаўлены каляндар вынаходак “Pro-науку”. Мерапрыемства было прымеркавана да дня беларускай навукі, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю студзеня.

Спачатку вучні паспрабавалі даць азначэнне тэрміну “навука”. Пасля гэтага бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з вядомымі беларускімі навукоўцамі XVII­–XIX стст. Сярод іх: Казімір Семяновіч, Казімір Лышчынскі, Ілля Капіевіч, Сімяон Полацкі, Станіслаў Юндзіл, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, Яўхім Карскі.

Вучні даведаліся, што некаторыя навукоўцы апярэдзілі свой час. Напрыклад, Казімір Семяновіч у сваёй кнізе “Вялікае майстэрства Артылерыі” распрацаваў і стварыў шматступенчатую ракету, вынайшаў стабілізатары тыпу “дэльта”, а Казімір Лышчынскі напісаў трактат “Аб неіснаванні Бога” за які быў пакараны смерцю.

Пасля гэтага ўвазе школьнікаў быў прадстаўлены падручнік па арыфметыцы, які стварыў Ілля Капіевіч.

Потым вучні пазнаёміліся з дзейнасцю Сімяона Полацкага. Школьнікі даведаліся, што Сімяон Полацкі быў настаўнікам дзяцей рускаца цара і спецыяльна для іх стварыў “Азбуку языка славянска…”. Школьнікі атрымалі магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць старонкі старажытнай азбукі і пераканацца ў тым, што азбука Сімяона Полацкага крыху нагадвае сучасны Буквар.

Пасля гэтага вучні пазнаёміліся з кнігамі Станіслава Юндзіла па батаніцы. Вучні ўбачылі, што раслінны свет XIX ст. не адрозніваўся ад сучаснага.

Затым бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з дзейнасцю Ігната Дамейкі і Яна Чачота. Дзеці даведаліся, што ўраджэнец Беларусі, Ігнат Дамейка атрымаў вядомасць у Чылі. Ігнат Дамейка праславіўся як геолаг. Яго сябр Ян Чачот праславіўся як паэт, фалькларыст і мовазнавец. Некаторыя творы Яна Чачота былі пакладзены на музыку. Вучні праслухалі песню “Kozak” у выкананні ансамбля “Вербiца” і песню “Kum і kuma” ў выкананні Лукаша  Хайдучэні. Музуку напісаў вядомы кампазітр ХІХ ст. Станіслаў Манюшка.

Спынілася бібліятэкар і на дзейнасці Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, якія лічацца аднымі з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.

Потым вучні ўбачылі кнігі Яўхіма Карскага “Беларусы”, якія мелі вялікая значэнне для сучаснікаў Я. Карскага, бо ў канцы XIX – пачатку ХХ стст. улады імкнуліся пазбавіць беларусаў права на самавызначэнне.  Яўхім Карскі даказаў, што беларусы – самастойная нацыя.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар паразмаўляла з гасцямі пра адукацыю. Бібліятэкар расказала школьнікам, што раней далёка не ўсе жадаючыя маглі атрымаць добрую адукацыю. Таксама вучні даведаліся, што навучальная праграма мінулага крыху нагадвала сучасную: сучасныя вучні, як і іх “папярэднікі”, вывучаюць замежную мову, матэматыку, вучацца граматна пісаць і размаўляць.

Такім чынам, школьнікі ўбачылі, што беларускія навукоўцы ўнеслі значны ўклад ў развіццё беларускай і сусветнай навукі.

Падрыхтавала і правяла Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий