Родная мова
20, 21 лютага бібліятэка ім. А. Герцэна — філіял № 2 далучылася да святкавання Сусветнага дня роднай мовы.
На абанеменце бібліятэкі былі аформлены кніжныя выставы: “Родная мова – наш адзіны скарб” – для дзяцей і для дарослага чытача – “Чытаем па-беларуску ”.
Для дзяцей прайшла акцыя-гульня “Як гэта будзе па-беларуску?”. Удзельнікі гульні — чытачы, якія завіталі на абанемент, цягнулі з кошыка пытанні, падрыхтаваныя бібліятэкарам і адказвалі на іх. Дзеці стараліся паказаць сваё веданне роднай мовы і адказаць на пытанні.
Было цікава і весела, а за ўдзел у гульні кожны атрымаў салодкі прыз.