Гістарычны калейдаскоп

3 сакавіка для юных чытачоў бібліятэкі імя Янкі Купалы — філіял № 3 быў праведзены гістарычны калейдаскоп «Князь Владимир – Красное Солнышко”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі падарожжа ў часе і пазнаёміліся з жыццём славянскіх плямёнаў. Дзеці даведаліся аб тым, што славяне былі працавітымі земляробамі і адважнымі ваярамі. А яшчэ раней людзі верылі ў мноства багоў.

У той далёкі час кіраўніком рускай зямлі быў князь Уладзімір. І менавіта князь Уладзімір паклаў канец паганству і пачаў хрысціянскую гісторыю. Яму прыйшлося пераадолець вялікія цяжкасці, перш чым усе прынялі хрысціянства. Гісторыкі назвалі князя Уладзіміра Вялікім, Царква – святым роўнаапостальным, а народ зваў яго проста – Уладзімір Чырвонае Сонейка. Галоўным яго духоўным подзвігам стала Хрышчэнне Русі ў 988 годзе.

Князь Уладзімір быў мужам полацкай князёўны Рагнеды. У іх нарадзіліся дзеці,  сярод якіх можна вылучыць Ізяслава і Яраслава Мудрага. Яны таксама  ўнеслі свой значны ўклад у сусветную гісторыю.

У другой частцы мерапрыемства для дзетак быў праведзены майстар-клас “Ангел”. Дзякуючы сваім намаганням у хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаўся цудоўны анёлчык, які абавязкова выканае жаданне, або прынясе добрую вестку. Адказныя: Крупіна Г. Г., Татарчук Н. В., Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий