Гутарка-разважанне

16 сакавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 была праведзена гутарка-разважанне “Живя умей всё пережить”.

У гэтым годзе споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Барыса Мікалаевіча Палявога. У межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга” была праведзена гутарка-разважанне “Живя умей всё пережить”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7“Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6”.

З дапамогай электроннай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Вучні даведаліся аб тым, што яшчэ ў школе маленькага Барыса цікавіла журналістыка. Хлопчык вырас на шумным і людным фабрычным двары, і яму заўсёды хацелася расказаць аб навакольных яго людзях, іх характарах і ўчынках. Хацелася пісаць аб эмоцыях і пачуццях, якія перапаўнялі маладога чалавека. І некалькі гадоў ён пісаў нарысы, артыкулы, актыўна працуючы ў якасці карэспандэнта газеты “Тверская правда”.

Псеўданім Палявой з’явіўся па парадзе рэдактара гэтай газеты. Сапраўднае ж прозвішча пісьменніка — Кампаў. Слова campus ў перакладзе з лацінскага азначае “поле”.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Палявой працуе ваенным карэспандэнтам на Калінінскім фронце, знаходзячыся ў самых гарачых кропках. Нататкі пісьменніка, зробленыя ў той перыяд, ляглі ў аснову многіх яго твораў, такіх, як: “Мы – советские люди”, “Золото”, “Вернулся” і іншых.

Многім чытачам Барыс Мікалаевіч вядомы па кнізе “Повесть о настоящем человеке, у аснове якой ляжыць сапраўдная гісторыя пра подзвіг Героя Савецкага Саюза — лётчыка Аляксея Марэсьева.

Падчас мерапрыемства юныя чытачы паглядзелі буктрэйлер на аповесць Барыса Палявога. Таксама вядучая прапанавала праглядзець урывак дакументальнага фільма “Об истории создания знаменитой книги и реальном прототипе её героя”, дзе сам Барыс Палявой расказвае пра сваё знаёмства з героем-лётчыкам.

“Повесть о настоящем человеке” — гэта кніга аб імкненні жыць і выжываць у самых цяжкіх умовах, не губляючы сілы духу. Гэта кніга пра ўменне сябраваць і не здраджваць, дараваць усім сэрцам і супрацьстаяць ударам лёсу. Па матывах кнігі зняты аднайменны мастацкі фільм і пастаўлена опера. Але галоўнае! Гэта гісторыя лётчыка, які застаўся без ног і яго жыццялюбства і сіла духу сталі прыкладам для пераймання для некалькіх пакаленняў.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий