Імя ёй – Канстытуцыя

16 сакавіка ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 была праведзена інфармацыйная гадзіна “Імя ёй – Канстытуцыя”.

Iнфармацыйная гадзіна была праведзена для вучнаў 8 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”

Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў нашай краіне 15 сакавіка.

Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з асновамі Канстытуцыйнага права, расказала пра структуру і змест Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У канцы сустрэчы вучняў чакала тэматычная віктарына, з дапамогай якой бібліятэкар праверыла наколькі добра школьнікі арыентуюцца ў асноўным законе дзяржавы. Падрыхтавала і правяла: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий