Дзень здароўя

18 сакавіка ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 была праведзена квэст-гульня “Дзень здароўя”.

Квэст-гульня была праведзена у чытальнай зале ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ” для юных чытачоў бібліятэкі.

Дзень здароўя — гэта нагода задумацца, як шмат значыць здароўе ў жыцці, і вырашыць, што трэба зрабіць, каб яго захаваць і ўмацаваць.

Разам з бібліятэкарам дзеці падарожнічалі па станцыях, дзе яшчэ раз пагаварылі аб фактарах здаровага ладу жыцця: асабістай гігіене, рэжыме дня, правільным харчаванні, станоўчых эмоцыях, неабходнасці заняткаў фізкультурай і спортам.

На кожнай станцыі ўдзельнікаў гульні чакалі заданні, з якімі яны паспяхова справіліся. Выкананне кожнага задання ацэньвалася ў балах. Пасля падвядзення вынікаў удзельнікі атрымалі прызы.

Падрыхтавала і правяла мерапрыемства Бехунова Н. Ф.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий