Падарожжа ў Краіну Кнігі

28 сакавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы-філіял № 3 было падрыхтавана свята “Да здравствует книга!“.

Свята, прысвечанае Мiжнароднаму Дню дзiцячай кнiгi, падрыхтавана у межах індывідуальнага творчага плана “Встреча с праздником”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар прапанавала маленькiм чытачам Падарожжа ў Краіну Кнігі. Гiсторыю нараджэння Кнiгi дзеці ўбачылі пры дапамозе цікавага вiдэа “Откуда к нам пришла Книга”. Таксама ў Краіне Кніг дзяцей чакалі гульні “Сказочное лото”, “Где моя сказка?”, “Телеграммы”.

На мерапрыемстве маленькія чытачы даведаліся, што ў нашай бiблятэцы можна знайсцi многа экранізаваных кнiг. Гэта кнiгi пра маленькага чараўнiка Гары Потэра пiсменнiцы Джоан Роўлінг; кнiгi Йона Колфера пра адважнага хлопчыка Артемiса Фаўла і інш.

У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі ўрыўкі з вядомых дзіцячых фільмаў, якія былі зняты па матывах кніг. Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий