Аперацыя “Зорачка
30 сакавіка бібліятэку імя Я. Купалы — філіял № 3 наведалі выхаванцы ДУА ”Яслі-сад № 3 г. Полацка“.
Маленькім гасцям была прапанавана гадзіна памяці ”Аперацыя “Зорачка”“.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра подзвіг лётчыка Аляксандра Мамкіна, які ў 1944 годзе выратаваў выхаванцаў Полацкага дзіцячага дома.
На працягу мерапрыемства дзеці актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара. Таксама хлопчыкам і дзяўчынкам быў прапанаваны фрагмент тэматычнага дакументальнага фільма, які дазволіў дзецям на уласныя вочы ўбачыць А. Мамкіна і выратаваных ім выхаванцаў Полацкага дзіцячага дома.
У канцы мерапрыемства дзеці праслухалі ўспаміны відавочцаў пра апошні палёт Аляксандра Мамкіна. Падрыхтавала і правяла: Рудакова Н. М.