Не губляй час дарэмна

18 красавіка ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 быў праведзены відэаўрок “Не губляй час дарэмна”.

Відэаўрок быў праведзены па просьбе настаўніцы Кавальчук Наталлі Герольдаўны для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”Мерапрыемства было прысвечана кнізе “Сказка о потерянном времени”, якую напісаў рускі пісьменнік Яўген Львовіч Шварц.

Вядучая пазнаёміла вучняў з біяграфіяй рускага пісьменніка. Дзеці даведаліся, як Яўген Львовіч прыйшоў у літаратуру.  Аўтар  запомніўся сваімі добрымі і рэалістычнымі выкладаннямі вядомых казак сусветных класікаў. Многія п’есы Шварца экранізаваны.  Некаторыя  з іх добра вядомы шырокай публіцы: “Золушка”, “Голый король”, “Обыкновенное чудо” і г. д.

Хлопчыкі і дзяўчынкі праглядзелі ўрыўкі з мастацкага фільма “Сказка о потерянном времени”, знятага па матывах аднайменнай кнігі Яўгена Шварца. Казка вельмі павучальная і нагадвае нам аб тым, што калі не шанаваць свой час, то можна не заўважыць, як прыйшла старасць, а змяніць ужо нічога будзе нельга.

Добра, што галоўныя героі казачнай аповесці своечасова спахапіліся і выправілі свае памылкі. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий