За бяспеку разам

26 красавіка бібліятэку імя Я. Купалы — філіял № 3 наведалі вучні 2 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Увазе школьнікаў была прадстаўлена інфармацыйная гадзіна “Агонь – сябр і агонь – вораг”. Мерапрыемства было праведзена ў межах рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам”.

Напачатку мерапрыемства вучні ўзгадалі, што агонь можа быць вельмі карысным для чалавека, бо з яго дапамогай можна прыгатаваць ежу, сагрэць жытло, вырабіць посуд і інш.

Потым бібліятэкар нагадала, што агонь можа быць вельмі небяспечным для чалавека і прыроды і прапанавала паразмаўляць пра пажары.

Спачатку дзеці паспрабавалі самастойна даць азначэнне слову “пажар”. Затым яны паглядзелі мультфільм пра лясныя пажары і адказалі на пытанні па змесце.

На мерапрыемстве была нададзена ўвага і кніігам з бібліятэчнага фонду. Бібліятэкар прапанавала дзецям гульню, у межах якой хлопчыкі і дзяўчынкі па невялікаму ўрыўку ўзгадвалі назву і аўтара твора.

Потым школьнікі паглядзелі  мультфільм, які быў прысвечаны пажарам у хатах і кватэрах.

Школьнікі пераканаліся, што асноўная прычына ўсіх пажараў – гэта чалавек.

Каб замацаваць атрыманыя веды, бібліятэкар папрасіла маленькіх гасцей знайсці памылкі на прапанаваных малюнках.

У канцы мерапрыемства дзеці яшчэ раз агучылі тэлефонныя нумары пажарнай службы.

Падрыхтавала і правяла Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий