Урок памяці

4 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіял № 3 бібліятэкары правялі урок памяці “И громкий крик УРА!”.

Мерапрыемства было прысвечана  слаўнай даце – 78-й гадавіне Вялікай Перамогі. Правялі урок па просьбе выхавацеля Папковіч Вольгі Дзмітрыеўны для групы падоўжанага дня 1 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8”.

Пад час гутаркі юныя чытачы знаёміліся з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены кнігі і артыкулы аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны.

Вядучая расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб тым, якім коштам была заваявана Вялікая Перамога, аб абаронцах Брэста і аб клятве салдат абараняць Радзіму да апошняга ўздыху.

У другой частцы сустрэчы вучні сталі удзельнікамі майстар-класа “Солдатская пилотка”. Дзеці даведаліся аб тым, што менавіта пілотка стала сімвалам савецкага салдата часоў Вялікай Айчыннай вайны, сімвалам мужнасці, адвагі і самаахвярнасці.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий