Літаратурны кадр

11 мая ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 прайшоў кнігапаказ “А шчасце было так магчыма…”.

Прайшоў кнігапаказ для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” ў межах кінагасцінай “Літаратурны кадр”.

У гэтым годзе споўнілася 190 гадоў з дня выхаду ў свет рамана ў вершах “Евгений Онегин” Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Школьнікі даведаліся з гісторыяй стварэння твора, узгадалі сюжэт і герояў рамана. Юныя чытачы пазнаёміліся з Пушкінскай эпохай, у прыватнасці незвычайнай модай таго часу. Таксама школьнікаў здзівіла значэнне старадаўніх слоў.

Бібліятэкар суправаджала свой аповяд цікавымі фактамі, звязанымі з кнігай. Напрыклад, што гэты раман паэт пісаў доўгія 7 гадоў. Як любому вялікаму мастаку, яму хацелася напісаць сапраўдную вялікую карціну, дзе жыццё будзе біць ключом, а героі – сустракацца адзін з адным, кахаць, радавацца і плакаць, разважаць над сэнсам жыцця.

І яшчэ адзін цікавы факт! Да апублікавання рамана дзяўчынак імем Таццяна амаль не называлі. Але пасля “Евгения Онегина” гэта імя стала незвычайна папулярным.

Па традыцыі кінагасцінай у завяршэнні мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі праглядзелі фрагмент мастацкага фільма “Евгений Онегин”, які быў зняты па аднайменнаму раману А. С. Пушкіна.

Адказная: Крупіна Г. Г.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий