Разам чытаем
12 мая ў бібліятэку імя Я. Купалы — філіял № 3 завіталі вучні спецыяльнага класа “Базавая школа № 3 г. Полацка”.
Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі была праведзена адпачывайка “Разам чытаем, разам гуляем”.
У ходзе сустрэчы бібліятэкар правяла для школьнікаў экскурсію па бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое бібліятэка. Пазнаёміліся з такімі словамі як абанемент і чытальная зала, і чым яны адрозніваюцца. На абанеменце вядучая звярнула ўвагу, як правільна трэба абыходзіцца з кнігамі і як акуратна расстаўлены кнігі на паліцах. Пазнаёміла з тэрмінам “кніжная выстава”, патлумачыла, што з дапамогай кніжных выстаў раскрываецца разнастайнасць кніжнага фонду бібліятэкі.
У чатальнай зале юныя чытачы пазнаёміліся з дзіцячымі энцыклапедыямі рознай тэматыкі. Даведаліся якія бываюць энцыклапедыі і для чаго яны патрэбныя. Асабліва нашым гасцям спадабалася кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены незвычайныя кнігі, гэта: кніжкі-панарамкі, кнігі з тактыльнымі ўстаўкамі і акенцамі і вядома ж кнігі 3D.
Але нашы госці не толькі разглядалі кнігі, а яшчэ і адгадвалі загадкі, пазнавалі казачных герояў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гульнявы пакой, дзе змаглі пагуляць з цацкамі.
У выніку сустрэчы і бібліятэкар, і дзеці, і настаўнік атрымалі масу станоўчых эмоцый! Напрыканцы вядучая пажадала дзецям новых цікавых сустрэч з кнігамі, і запрасіла дзяцей часцей прыходзіць у бібліятэку. Адказная: Татарчук Н. В.