День славянской письменности
Кожны год мы адзначаем Дзень славянскага пісьменства і культуры. Гэта свята асветы, культуры і роднага слова. З нагоды гэтай знамянальнай даты 24 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы-філіяла №3 была праведзена гутарка-практыкум “Буквы каждому нужны, буквы каждому важны”.
Нашы чытачы даведаліся аб тым, што ўзнікненне пісьменства ставіцца да глыбокай старажытнасці. З дапамогай кніг прадстаўленых на выставе жадаючыя маглі пазнаёміцца з вытокамі стварэння алфавіту і кім былі роўнаапостальныя браты Кірыл і Мяфодзій.
Таксама ўсе жадаючыя мелі магчымасць папісаць пяром. Было вельмі цікава! Дзіўна і неверагодна… але амаль тысячу гадоў таму пісаць пяром таксама звыкла, як у наш час шарыкавай ручкай.
Так, многія стагоддзі прайшлі, перш чым кніга здабыла такі знешні выгляд, да якога мы прывыклі, і здаецца, так было заўсёды.