Акцыя “Кінь цыгарэту”

29-31 мая ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 адбылася акцыя “Кінь цыгарэту” (да Сусветнага дня адмовы ад курэння).

Мэтай правядзення акцыі з’яўлялася павышэнне ўзроўню інфармаванасці наведвальнікаў бібліятэкі ў дачыненні да згубных наступстваў для здароўя спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню.

Удзельнікам прапаноўвалася азнаёміцца з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, інфармацыйныя матэрыялы па праблеме тытунёвай залежнасці і яе наступстваў. Таксама ўдзельнікам прапаноўвалася адказаць на пытанні віктарыны аб курэнні, напісаць на плакаце пажаданне сябру, які паліць, і скончыць афарызм аб курэнні. Падрыхтавала і правяла Бехунова Н. Ф.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий