Гутарка “Здаровы лад жыцця”

14 чэрвеня бібліятэку им. Я.Купалы-філіял №3 наведалі выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”. Школьнікам была прапанавана гутарка “Здаровы лад жыцця”.

Напачатку мерапрыемства дзеці ўзгадалі асновы і правілы здаровага ладу жыцця. Пасля гэтага бібліятэкар больш падрабязна спынілася на 4 складовых частках ЗЛЖ.

Спачатку бібліятэкар паразмаўляла са школьнікамі пра асабістую гігіену. На гэтым этапе дзецям былі прапанаваны загадкі пра сродкі гігіены. Потым маленькія госці паразважалі пра правільнае харчаванне. Дзеці паспяхова адказалі на прапанаваныя віктарыны. Наступная частка мерапрыемства была прысвечана фізічнай актыўнасці. Разам з бібліятэкарам дзеці танчылі танец “Цыплёнак Пі”. У канцы сустрэчы вядучая паказала дзецям мультфільм, які быў прысвечааны распарадку дня. Адказная:Рудакова Н.М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий