Тэматычная сустрэча “Па старонках Чырвонай кнігі”

13 чэрвеня бібліятэку імя Я. Купалы-філіял № 3 наведалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”. Школьнікі сталі ўдзельнікамі тэматычнай сустрэчы “Па старонках Чырвонай кнігі”.

Напачатку мерапрыемства дзеці ўзгадалі, што такое Чырвоная кніга, даведаліся, чаму ўзнікла неабходнасць у яе стварэнні. Пасля гэтага бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з асаблівасцямі Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Таксама на мерапрыемстве былі прыведзены цікавыя факты з жыцця чырвонакніжных жывёл.

У канцы сустрэчы школьнікі праглядзелі тэматычный мультфільм.

Адказная: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий