Конкурс малюнкаў на асфальце ”Краіна майго дзяцінства – краіна мірнай і стваральнай працы”

15 чэрвеня лагер адпачынку ”Сонейка”ДУА ”БШ № 12” наведал бібліятэку-фiлiал N 5. Для дзяцей спачатку была праведзена экскурсія па бібліятэцы, у ходзе якой школьнікі пазнаёміліся з фондам дзіцячай літаратуры і дзіцячай перыёдыкай.
Потым нашым гасцям было прапанавана ўзяць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце ”Краіна майго дзяцінства – краіна мірнай і стваральнай працы”. Папярэджвала конкурсу гутарка, мэтай якой было накіраваць удзельнікаў на выбар зместу малюнкаў.
Конкурс прайшоў у творчай і плённай абстаноўцы. Школьнікі не толькі малявалі, але і рыхтавалі абарону сваіх малюнкаў.  Прыемна было чуць  выказванні на роднай мове, у якіх адчувалася любоў да роднага горада, сваёй  краіны і жаданне, каб  беларусы стваральнай і мірнай працай умацоўвалі суверэнітэт незалежнай Беларусі.
Удзельнікі  пакідалі нашу бібліятэку задаволенымі салодкімі прызамі і падарункамі ад часопіса ”Барбі”. Дзеці выказалі пажаданне ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах нашай бібліятэкі.                            Адказны: Завадская А .К.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий