Займальны занятак “Мяшок казак Суцеева”
21 чэрвеня ў бібліятэцы ім. Я. Купалы – філіял № 3 для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка” ў межах кінагасцінай “Літаратурны кадр” прайшоў занятак займальны “Мяшок казак Суцеева”, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка Уладзіміра Рыгоравіча Суцеева.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй рускага пісьменніка, даведаліся што Уладзімір Суцееў быў і пісьменнікам, і мастаком. Сярод яго вядомых работ, як мастака – малюнкі да казак знакамітых дзіцячых пісьменнікаў, а таксама малюнкі да ўласных казак.
Казкі Уладзіміра Суцеева заўсёды вясёлыя, радасныя, а галоўнае добрыя. Сімпатычныя звяркі жывуць сваім казачным жыццём, дапамагаючы дзецям зразумець — што такое прыгоды і цікавасць, што такое шчодрасць і сапраўднае сяброўства.
У некаторых сваіх казачных апавяданнях, напрыклад, такіх як “Мышонок и карандаш” аўтар вучыць малянят як правільна маляваць.
Школьнікаў здзівіла тое, што Суцееў валодаў адной унікальнай здольнасцю: адначасова мог маляваць і правай і левай рукой.
У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны “Мяшок загадок”і удзельнічалі ў гульне “Хто хутчэй”.
Па традыцыі кінагасцінай у завяршэнні мерапрыемства дзеці праглядзелі мультфільм “Мышонок и карандаш”, які быў зняты па аднайменнай казцы Уладзіміра Рыгоравіча Суцеева. Адказная: Крупіна Г. Г.