Медыаазбука “Дом пад блакітным дахам”
22 чэрвеня бібліятэку імя Я. Купалы — філіял № 3 наведалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”. Увазе школьнікаў была прадстаўлена медыаазбука “Дом пад блакітным дахам”.
Дзецям былі прапанаваны загадкі і пытанні, якія тычыліся прыроды, гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, падказкай ім служыла літара алфавіту. Пасля таго, як дзеці адказвалі на асноўнае пытанне, яны атрымівалі дадатковыя заданні, звязаныя з адгаткай. Напрыклад, на літару “Д” школьнікам было прапанавана адгадаць слова “дрэва”. Потым ім было неабходна пазнаць беларускае дрэва па яго лістку. Напрацягу мерапрыемства школьнікі выконвалі разнастайныя практыкаваніі: разгадвалі рэбусы, філворды, адказваі на тэматычныя пытанні. Таксама школьнікі паглядзелі фільм пра беларускія нацыянальныя стравы.
Акрамя таго на мерапрыемстве была нададзена ўвага фізічнаму стану вучняў.
Падрыхтавала і правяла: Рудакова Н. М.