Пазнавальная гадзіна “Кота-арт-тэрапія”

7 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіял № 3 прайшла пазнавальная гадзіна “Кота-арт-тэрапія”, прысвечаная Сусветнаму дню котак.

У ёй прынялі ўдзел аматары котак – дзеці і іх бацькі. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся, што такое котатэрапія, як коткі лечаць людзей; выконвалі заданні “Казачныя каты”, “Мульт-каты”, адказвалі на пытанні віктарыны “Так-не”. Напрыканцы прайшлі сеанс кота-арт-тэрапіі: размалёўвалі малюнкі-антыстрэс і зрабілі закладку-арыгамі “Коцік”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Рядом с Людьми”.

Падрыхтавала і правяла Бехунова Н. Ф.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий