Праект “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ”

7 жніўня у рамках праекта “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ” ў бібліятэцы iмя Я Купалы – фiлiял № 3 адбыўся спартыўна-інтэлектуальны турнір “Мы любім дартс”. У ім прынялі ўдзел 2 атрада з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Рух, любая фізічная актыўнасць, заняткі спортам неабходныя любому дзіцяці — гэта дапамагае яму гарманічна развівацца, станоўча адбіваецца на здароўе ў цэлым. Акрамя таго, спорт прывучае да дысцыпліны, фарміруе характар, развівае сілу волі, уменне ставіць мэты і дасягаць іх.

Падчас мерапрыемства адбылася размова аб розных відах спорту, у тым ліку аб дартсе; прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй дартса і даведаліся шмат новага. Бо дартс — гэта не проста гульня, пра якую ведаюць многія дарослыя і дзеці. Дартс даўно стаў сур’ёзнай спартовай дысцыплінай са мноствам разнавіднасцяў, міжнароднымі спаборніцтвамі і правіламі.

Акрамя таго, дзеці адказвалі на пытанні віктарыны і паўдзельнічалі ў аздараўленчай хвілінцы.

Турнір праводзіўся па заліковай сістэме: 5 кідкоў (2 пробных, 3 — залік, у залік ідзе агульная сума, дыстанцыя да мішэні — 0,5 метра). На працягу гадзіны ўдзельнікі спаборнічалі ў дакладнасці і трапнасці.

Пераможцы вызначаліся па найбольшай суме набраных ачкоў і былі ўзнагароджаны граматамі. У першым атрадзе: 1 месца — Курыловіч Аліна, 2 месца — Кураж Маргарыта, 3 месца — Аміраў Эміль; у другім атрадзе: 1-е месца – Арэшка Анастасія, 2 месца – Іманалін Міраслаў, 3 месца – Гусыніна Яўгенія.

Добры настрой і пазітыўны зарад энергіі былі забяспечаны!

Дартс садзейнічае падтрыманню здароўя і фізічнай формы. Трэніруе дакладнасць. Фармуе зацятасць, волю да перамогі. Дабратворна ўплывае на арганізм і асобу чалавека. Ён дапамагае змагацца са стрэсам: чалавек канцэнтруецца на кідку і забывае аб негатыўных фактарах і падзеях. Гэта спрыяе паслабленню, збавенню ад гневу і агрэсіі.

Падрыхтавала і правяла Бехунова Н. Ф.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий