індывідуальны творчы план “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга”

11 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга” для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка” праведзена літаратурнае турнэ “Жыць і тварыць паводле прызначэння”. У гэтым годзе споўнілася 195 гадоў з дня нараджэння вялікага рускага пісьменніка Льва Мікалаевіча Талстога.

З дапамогай электроннай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Леў Мікалаевіч пражыў доўгае жыццё. Гэта жыццё геніяльнага мастака і глыбокага мысліцеля. З-пад яго пяра выйшла каля 300 твораў — раманы і аповесці, публіцыстычныя тэксты, п’есы, апавяданні і казкі. У кожным сваім творы пісьменнік апісвае цікавыя і неардынарныя людскія характары.

Юныя чытачы даведаліся аб тым, што у радавым маёнтку ў Яснай Паляне Леў Мікалаевіч адкрыў сваю асаблівую школу. У Яснапалянскай школе вывучалі дванаццаць прадметаў: чытанне, пісьмо, граматыку гісторыю і іншыя. У 1872 годзе Леў Талстой вырашае напісаць кнігу для дзяцей –“Азбука”. У гэтай кнізе аўтар сабраў лепшыя казкі, байкі, прыказкі, апавяданні, быліны і прымаўкі.

Пад час мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, якія Леў Мікалаевіч некалі складаў для сваіх маленькіх вучняў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам абмеркоўвалі прыказкі і прымаўкі Талстога аб вучэнні, аб адвагі і сяброўстве.

У канцы сустрэчы вядучая прапанавала паглядзець мультфільмы ў карцінках да апавяданняў Льва Талстога такіх, як “Прыжок”, “Акула”, “Два товарища”. Маленькія павучальныя творы, прымушаюць юных чытачоў спачуваць і перажываць, радавацца і смучацца. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий