Праект “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ”
14 жніўня у рамках праекта “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ” ў бібліятэцы для дзяцей з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка” была падрыхтавана слайд-праграма “Здароўе на талерцы”. Ставілася мэта павысіць узровень дасведчанасці вучняў аб значнасці правільнага здаровага харчавання.
Падчас мерапрыемства прысутныя з дапамогай прэзентацыі пазнаёміліся з пералікам пажыўных рэчываў, неабходных чалавеку; абмеркавалі піраміду здаровага харчавання і варыянты рэжыму харчавання; назвалі правіла здаровага харчавання.
Актыўна ўдзельнічалі ў гульнях-заданнях: “Карысная дзясятка” (па апісанні адгадвалі, аб якіх прадуктах ідзе гаворка); “Шкодная пяцёрка” (называлі шкодныя прадукты); “Прыгатуй страву”; “Збяры прыказку”; “Знайдзі прадметы”.
Напрыканцы разгадвалі сканворд “Смачна і карысна”, вянгерскую крыжаванку “10 страў беларускай кухні” і глядзелі мультфільм “Смешарыкі. Правільнае харчаванне”.
Спадзяёмся, што сённяшняя сустрэча дапаможа хлопчыкам і дзяўчынкам абраць з усёй разнастайнасці прадуктаў, што і ў якой колькасці ёсць, каб не нанесці шкоду здароўю.
Падрыхтавала і правяла Бехунова Н. Ф.