Праекта “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ”

21 жніўня у рамках праекта “ВУЧЫМСЯ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМІ” ў бібліятэцы iмя Янкi Купалы – фiлiял № 3 для дзяцей з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка” і ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” адбыўся агітмарафон “Танцуем для здароўя”.

Падчас мерапрыемства прысутныя паўдзельнічалі ў віктарыне “Самыя вядомыя танцы” і з дапамогай прэзентацыі пазнаёміліся з сучаснымі танцавальнымі фітнес-трэніроўкамі і паспрабавалі выканаць асобныя элементы розных танцавальных напрамкаў: стрэтчынг, пілатэс, аэробіка, зумба, дэнс-фітнес, кітайская трэніроўка, ёга.

Любы від танцаў – бальныя, сучасныя, народныя, танцавальныя трэніроўкі, танцы дома пад любімую музыку – адносіцца да фізічнай актыўнасці.

У сваю чаргу, фізічная актыўнасць з’яўляецца неад’емнай часткай здаровага ладу жыцця і аказвае карыснае ўздзеянне на чалавека. Падрыхтавала і правяла Бехунова Н. Ф.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий