Інфармацыйная гадзіна “Мір адзін на ўсіх”

1 верасня ў бібліятэцы імя Я. Купалы – філіял № 3 для вучняў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” была праведзена інфармацыйная гадзіна “Мір адзін на ўсіх”.

Мір і стварэнне… Менавіта гэтыя паняцці сталі галоўнымі арыенцірамі ў 2023 годзе. Простыя і зразумелыя ўсім словы. Для многіх яны — сінонімы, т.я. як немагчыма ствараць і тварыць, не маючы мірнага неба над галавой.

У пачатку сустрэчы дзеці выказалі сваі меркаванні аб тым, што яны маюць на ўвазе пад гэтым кароткім і такім важным словам “мір”. Разам з вядучай вучні размаўлялі аб гераічным мінулым, ўспомнілі герояў-землякоў, якія, не шкадуючы жыцця, ваявалі за мірную будучыню Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З дапамогай відэароліка юныя чытачы прыгадалі яркія моманты развіцця нашай краіны і традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа.

Падчас размовы дзеці адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў гульне-конкурсе “Мая Радзіма”.

Перад развітаннем вядучая пажадала школьнікам, каб яны заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і даведаліся як мага больш новага і карыснага ў новым навучальным годзе. Адказная: Татарчук Н.В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий