Сказки вышли погулять

20 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 па просьбе выхавацеля Папковіч Вольгі Дзмітрыеўны для групы падоўжанага дня 1 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Полацка” была праведзена адпачывай-ка “Сказки вышли погулять”.

Разам з бібліятэкарам хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў казачнае падарожжа . Трэба было адказаць на выкручастыя пытанні, па ўрыўку з кнігі пазнаць літаратурнага або казачнага героя, адгадаць сапраўдную назву казкі і г.д. Нашы юныя госці паспяхова прадэманстравалі ўсе свае веды па прачытаных кнігах! Такія мерапрыемствы дораць радасць і абуджаюць цікавасць да чытання. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий