Радар кніжны “Вас у добрую казку клічам”,

29 верасня ў бібліятэцы ім. Я. Купалы – філіял № 3 для вучняў 2“Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка” ў межах кінагасцінай “Літаратурны кадр” прайшоў радар кніжны “Вас у добрую казку клічам”, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка Барыса Ўладзіміравіча Захадэра.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка і яго літаратурнай дзейнасцю. Вучні даведаліся шмат цікавых фактаў пра дзяцінства Барыса Захадэра, пра яго інтарэсы і захапленні.

Вершы і казкі пісьменніка — вясёлыя, разумныя, іранічныя, напоўнены святлом і дабрынёй. Барыс Уладзіміравіч быў яшчэ і таленавітым перакладчыкам. Дзякуючы яго перакладам, мы пазнаёміліся з Віні-Пухам, Мэры Попінс і іншымі персанажамі замежных дзіцячых аўтараў.

У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі праслухалі вершы “Кит и кот” і “Кискино горе”. Прымалі ўдзел у літаратурнай гульне “Угадай кто”, дзе па апісанні трэба было адгадаць, пра якіх жывёл у казках пісаў Захадэр. Таксама школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Загадки от Винни Пуха”.

Па традыцыі кінагасцінай у завяршэнні мерапрыемства дзеці праглядзелі мультфільм “Винни Пух и все-все-все”, які быў зняты па аднайменнай казцы Барыса Уладзіміравіча Захадэра. Адказная: Крупіна Г. Г.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий