Дзень маці
У сярэдзіне восені — 14 кастрычніка — Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога сыходзіць каранямі ў вялікае праваслаўнае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Ніхто не любіць, нас так, беззапаветна, як мама. Яна дае нам першыя ўрокі маральнасці, дабрыні і пяшчоты. Напярэдадні вялікага свята ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 адбыўся майстар-клас “Маё сэрцайка — для маці”. На ім маленькія ўдзельнікі зрабілі любімым мамам віншавальную паштоўку. Для гэтага яны выкарыстоўвалі каляровы кардон, бліскаўкі, карункі ішчырае жаданне парадаваць сваіх матуль незабыўным падарункам.
Беражыце сваіх мам! Яны самыя лепшыя ў свеце! Адказная: Крупіна Г. Г.