Гадзіна зносін “Бацька і маці ад Бога ў хаце”
14 кастрычніка бібліятэку імя Я. Купалы — філіял № 3 наведалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
Увазе школьнікаў была прадстаўлена гадзіна зносін “Бацька і маці ад Бога ў хаце”. Мерапрыемства было прымеркавана да тыдня бацькоўскай любові (14 кастрычніка – дзень маці, 21 кастрычніка – дзень бацькі).
На мерапрыемстве школьнікі пазнаёміліся з роляй бацькоў у жыцці чалавека з пункту гледжання традыцыйнай беларускай культуры.
Напачатку мерапрыемства вучні даведаліся, што ў сямейнай абраднасці беларусаў вылучаюць тры асноўных рытуала: радзіны, вяселле, пахаванне. Пасля гэтага бібліятэкар распавяла дзецям пра “радзіны” і “вяселле”.
Бібліятэкар расказала, што у радзіннай абрадавасці ўмоўна вылучаюць тры этапы: перадродавы, уласна роды і пасляродавы. Школьнікі даведаліся пра асаблівасці паводзін бацькоў на кожным з гэтых этапаў. Напрыклад, бібліятэкар расказала, што нормы паводзінаў цяжарнай насілі сімвалічны характар, у той час як ад гаспадарчых клопатаў жанчына не вызвалялася. Пасля гэтага школьнікі паспрабавалі здагадацца з чым звязаны тыя ці іншыя забароны (нельга глядзець у калодзеж – дзіця народзіцца сляпым і інш.).
Таксама вядучая распавяла пра сямейны ўклад жыцця і традыцыі выхавання.
Потым бібліятэкар расказала школьнікам пра асаблівасці традыцыйнага беларускага вяселля. Дзеці ўзгадалі, што амаль ўсё залежыла ад бацькоў, бо менавіта бацькі выбіралі мужа (жонку) для сваіх дзяцей. Воля дзяцей улічвалася не заўсёды.
У канцы мерапрыемства школьнікі паглядзелі мультфільм “Дзед”, які быў зняты паводле беларускіх народных казак. Адказная: Рудакова Н. М.



