Ад батлейкі да тэатра

19 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. М. Талстога – філіял № 1 адбыўся бібліаперфаманс з Андрэем Рэцікавым “Ад батлейкі да тэатра”.

Мерапрыемства была прымеркавана да святкавання двадцатай гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятай на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 17 кастрычніка 2003 года. Гасцей мерапрыемства – вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №10 ім. Ул. М. Азіна” – чакала захапляльнае падарожжа ў свет народнага лялечнага тэатра – батлейкі.

Госць – Андрэй Міхайлавіч Рэцікаў – наваполацкі майстар, кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры – прадэманстраваў рабятам тэатр ценяў “Віцебскі Жлоб”, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.

«Віцебскі Жлоб» – не проста ўнікальны тэатр, не памылюся, калі назаву яго культурным феноменам Беларусі. Нейкім незвычайным чынам ён можа ўздзейнічаць нават на сучаснага чалавека. Калі ў поўнай цемры запальваюцца свечы і фігуры пачынаюць круціцца ад іх цяпла, гурт зацягвае песні слаўлення, адбываецца сапраўдная магія. Гледачы сядзяць зачараваныя, як і стагоддзі таму», – адзначае Андрэй Рэцікаў. А потым дзяцей чакала сустрэча з батлеечнымі лялькамі: цыганам з цыганкай, станоўчым паліцэйскім, селянінам Мацейкай, Гандляркай — жанчынай ў прыгожым сарафане з абаранкамі, Мядзведзем – героямі традыцыйных батлеечных інтэрмедый.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий