Агляд-падарожжа “У свеце дабрыні”

27 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” прайшоў агляд-падарожжа “У свеце дабрыні” (да 110-годдзя з дня нараджэння Эдзі Агняцвет). На ім прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”, 4 “А” класа.

У пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю  выдатнай беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет. Яе называюць беларускай Агніяй Барто: сваімі вершамі Эдзі Агняцвет стварыла цэлы сусвет беларускай дзіцячай паэзіі. З-пад яе пяра выйшлі паэтычныя зборнікі: “Baciлькi”, “Kpaiнa мaлeнcтвa”, “Mы cyp’ёзныя, мы вяcёлыя”, “Хай часцей смяюцца дзеці”, “Xтo пaчынae дзeнь?” і многія іншыя. Вельмі многа вершаў Эдзі Агняцвет напісала для часопіса “Вясёлка”.

Эдзі Агняцвет вельмі любіла сваю краіну Беларусь. Каб любіць сваю краіну, трэбы яе ведаць, калі мы будзем ведаць, яна будзе квітнець. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Знаўцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспяхова адказалі на разнастайныя пытанні і выказалі свае меркаванні, чаму наша краіна мае назву – Беларусь.

Затым вучні адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа “Мая Беларусь” па цудоўнай беларускай зямлі. На першым прыпынку “З глыбінь гісторыі” вучні пазнаёміліся са  славутымі асветнікамі зямлі беларускай, а таксама з нашымі знакамітымі пісьменнікамі і паэтамі. На другім прыпынку “У родным краі” дзеці   пагаварылі пра сваю родную зямлю – сучасную Беларусь, расказалі пра яе прыгожыя мясціны. Трэці прыпынак называўся “Дзівосны свет” і быў прысвечаны роднай прыродзе. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі заданне “Песня прыроды”. Правільныя адказы на пытанні пацвярджаліся адпаведнымі ілюстрацыямі. Дзеці адпачылі і атрымалі добры настрой у час фізхвілінкі “Вясёлая прагулка”.  На апошнім чацвёртым прыпынку “Мова наша родная” весела і цікава прайшлі конкурс “У свеце Загадак” і гульня “Я ведаю”. Дзеці адгадалі загадкі,  далі агульную назву прапанаваным словам, паслухалі прыказкі пра Радзіму.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий