Ад зярнятка да вяселки
«Нам цёпла ў свеце дабрыні:
Тут сонца матчынай усмешкі,
Аблокі ў сіняй вышыні,
Мурашніка жывыя сцежкі».
Эдзі Агняцвет
Вось з такіх цёплых і прыгожых радкоў, якія належаць выдатнай паэтэссе Эдзі Сямёнаўне Агняцвет, і пачаліся хвілінкі радаснага чытання “Ад зярнятка да вясёлкі”, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння письменніцы.
4 лістапада бібліятэку імя Л. Талстога — філіял № 1 наведалі вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №10 ім. Ул. М. Азіна”. Вучні пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы. Бібліятэкар распавяла пра біяграфію Эдзі Агняцвет, рабяты паслухалі вершы напісаныя паэткай, даведаліся пра яе пераклады на беларускую мову асобных твораў А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Ушакова, Г. Ахматавай, А. Экзюперы, праглядзелі фільм з удзелам самой Агняцвет, які быў зняты ў 1998 годзе.
Вучням была прапанавана кніжная выстава «Наш добры сябра — Эдзі Агняцвет», на якой былі прадстаўлены вершы, паэмы, казкі, пацешкі выдатнага аўтара. Бібліятэкар звярнула увагу дзяцей на зборнік “У свеце дабрыні”, прысутныя выразна чыталі вершы і выконвалі наступныя заданні па зборніку: “Галава-хвост”, “Чытанка-маляванка”, “Самае доўгае слова”, “Знайдзі і растлумач”. А вось па вершу “Мая нядзеля” была праведзена фізкультмінутка, якую дзеці выканалі з задавальненнем. Занятак прайшоў карысна і цікава.
![](http://skorina-lib.by/wp-content/uploads/2023/11/ad-zyarnyatka-da-vyaselki-1.jpg)
![](http://skorina-lib.by/wp-content/uploads/2023/11/ad-zyarnyatka-da-vyaselki-3-1024x768.jpg)
![](http://skorina-lib.by/wp-content/uploads/2023/11/ad-zyarnyatka-da-vyaselki-4.jpg)